Слайдер (рус)

Абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску”

08.12.2018 на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №36 г.Гомеля імя Івана Мележа” пройдзе абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску”.

Конкурс праводзіцца з мэтай развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу навучэнцаў, павышэння агульнага культурнага ўзроўню гаварэння, фарміравання ў навучэнцаў спецыяльных камунікатыўных уменняў і навыкаў, выяўлення здольных і лінгвістычна адораных дзяцей.

У конкурсе прымуць удзел навучэнцы IХ-ХI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з ліку пераможцаў ІІ этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”.

Конкурс будзе праводзіцца ў ІІІ туры:

І тур. Прадстаўленне мультымедыйнага эсэ па тэмах (на выбар):

IX клас – Беларуская нацыянальная лялька. Сімвалы, традыцыі, павер’і.

X клас – Беларускі нацыянальны ручнік. Сімвалы, традыцыі, павер’і.

XI клас – Беларуская нацыянальная хата. Сімвалы, традыцыі, павер’і.

ІІ тур. Вуснае выказванне.

ІІІ тур. “Выкажы сваю думку”.

У склад журы запрошаны выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны і трэнер абласной каманды ўдзельнікаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры Панякова І.І.

Жадаем поспехаў вучням і іх настаўнікам!